Беларуская Служба

Суд у Балонні вырашыў аб выдачы Германіі ўкраінца, які падазраецца ў падрыве газаправода Nord Stream

27.10.2025 14:03
У палове кастрычніка Апеляцыйны суд у Варшаве адмовіўся экстрадаваць у Германію яго калегу Уладзіміра Жураўлёва.
СудInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апеляцыйны суд у Балонні падтрымаў прысуд аб экстрадыцыі ў Германію ўкраінца, які падазраецца ў падрыве газаправода Nord Stream. Абаронца мужчыны абвясціў аб падачы апеляцыі ў Касацыйны суд.

Сяргей К. быў арыштаваны 21 жніўня ў Рыміні па запыце нямецкай пракуратуры. Суд першай інстанцыі, а цяпер і Апеляцыйны суд, пастанавілі, што мужчына павінен быць экстрадаваны ў Германію.

Абвяшчаючы аб новай апеляцыі, абаронца спасылалася, сярод іншага, на рашэнне Акруговага суда ў Варшаве, які адмовіў Германіі ў экстрадыцыі іншага ўкраінца – Уладзіміра Жураўлёва. Нібыта Жураўлёў тры гады таму супрацоўнічаў з Сяргеем К. па справе падрыву газаправода. 17 кастрычніка бягучага года Акруговы суд у Варшаве не толькі адмовіў у экстрадыцыі Уладзіміра Жураўлёва ў Германію, але таксама адмяніў яго арышт і загадаў вызваліць мужчыну.

Суддзя Дарыюш Лубоўскі абгрунтаваў рашэнне тым, што падрыў газаправода, які ў асноўным належыць Расіі, з'яўляецца элементам вайны – незалежна ад таго, хто яго здзейсніў.

У Германіі Сяргею К. пагражае 15 гадоў пазбаўлення волі.

IAR/аз

Польшча не выдасць Германіі падазраванага ў падрыве газаправода «Паўночны паток»

17.10.2025 17:04
Акруговы суд Варшавы адмовіў Германіі ў экстрадыцыі ўкраінца Уладзіміра Жураўлёва, падазраванага ў падрыве газаправода «Паўночны паток».