Беларуская Служба

Колькасць ахвяр выбуху на заводзе «Пластмас» у Капейску вырасла да 13

27.10.2025 18:01
Больш за 30 чалавек былі параненыя, пошук 10 іншых – працягваецца.
          13
Колькасць ахвяр выбуху на заводзе «Пластмас» у Капейску вырасла да 13МЧС России

Колькасць ахвяр выбуху на заводзе «Пластмас» у Капейску ў Чэлябінскай вобласці Расіі вырасла да 13. Выбух адбыўся 22 кастрычніка, але пошук 10 чалавек надалей працягваецца. Больш за 30 было параненых.

Прычына выбуху пакуль не была названая. У афіцыйнай заяве згадваецца халатнасць у працэдурах бяспекі. Некаторыя вэб-сайты падазравалі атаку ўкраінскага беспілотніка. Аднак гэтая версія не была пацверджаная.

Верагодна, на заводзе ў Капейску вырабляюцца выбуховыя рэчывы. «Пластмас» уваходзіць у склад канцэрна «Растэх», які падтрымлівае развіццё сучасных тэхналогій для грамадзянскага і ваеннага сектараў.

Пасля нападу Расіі на Украіну «Растэх» павялічыў вытворчасць узбраення. Звязаныя з ім кампаніі вырабляюць танкі, баявыя машыны, беспілотнікі і боепрыпасы.

IAR/аз