Беларуская Служба

ЗША скарачаюць вайсковы кантынгент у Румыніі

29.10.2025 14:33
У Румыніі працягнуць службу каля 1 тыс. мерыканскіх вайскоўцаў.
Змяншэнне кантынгенту звязана з новымі прыярытэтамі адміністрацыі прэзідэнта ЗШАshutterstock.com/Bumble Dee

У сераду, 29 кастрычніка, Міністэрства абароны Румыніі паведаміла, што Злучаныя Штаты Амерыкі апавясцілі  саюзнікаў па НАТА пра рашэнне скараціць колькасць сваіх войскаў у Еўропе. У Румыніі, аднак, працягнуць службу каля 1 тыс. мерыканскіх вайскоўцаў.

Як адзначылі ўлады ў Бухарэсце, змены закрануць у тым ліку ваенную базу Міхаіл Кагалнічану каля Канстанцы на ўзбярэжжы Чорнага мора. Паводле Міністэрства абароны Румыніі, рашэнне было прадказальным, бо Бухарэст падтрымлівае цесныя кантакты са стратэгічным партнёрам — ЗША.

У паведамленні адзначаецца, што змяншэнне кантынгенту звязана з новымі прыярытэтамі адміністрацыі прэзідэнта ЗША і тым, што НАТА ўжо ўмацавала прысутнасць на ўсходнім флангу, што дазваляе Вашынгтону адаптаваць сваю ваенную стратэгію ў рэгіёне.

У ведамстве падкрэслілі, што амерыканскія салдаты, якія застануцца, працягнуць забяспечваць стрымліванне пагрозаў і гарантаваць бяспеку рэгіёну.

Нагадаем, 3 верасня, прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас сустрэчы з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Белым доме, заявіў, што скарачэнне колькасці амерыканскіх вайскоўцаў у Польшчы не плануецца. 

pap/эж