Беларуская Служба

Беларусы ва ўсім свеце ладзяць Дзень памяці расстраляных паэтаў

29.10.2025 13:33
Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за сто беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры — гэта адна з найтрагічных старонак у гісторыі краіны.
  29  30  1937
Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года — трагічная дата беларускай гісторыі ХХ стагоддзяhttps://nochpaetau.com/

29 кастрычніка беларусы і сябры Беларусі ва ўсім свеце ўшаноўваюць Дзень памяці расстраляных паэтаў. Уначы з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Мінску былі расстраляныя больш за сто беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, навукоўцаў і дзеячаў культуры — гэта адна з найтрагічных старонак у гісторыі краіны.

Сярод расстраляных былі 22 літаратары: паэты, празаікі, перакладчыкі, крытыкі. Найстарэйшаму з забітых камуністамі, празаіку і публіцысту Янку Нёманскаму, споўнілася 47 гадоў, а сярод самых маладых былі паэт і перакладчык Юлій Таўбін (26 гадоў), літаратурны крытык Пятро Хатулёў (25), педагог і школьны настаўнік Іван Жылуцкі (25).

Сёлета памятныя імпрэзы праходзяць у больш як дзесяці краінах — у Вялікабрытаніі, Польшчы, Францыі, Германіі, Літве, Латвіі, Эстоніі, ЗША, Швецыі і іншых. У розных гарадах ладзяцца паэтычныя вечары, чытанні, спектаклі і акцыі салідарнасці, прысвечаныя ахвярам сталінскіх рэпрэсій і ўсім, хто пацярпеў за сваё слова.

Арганізатары заклікаюць далучацца да ініцыятыў і нагадваюць, што поўны спіс падзей і інфармацыю пра «Ноч расстраляных паэтаў» можна знайсці на афіцыйным сайце праекта.

эж