Беларуская Служба

Парламент Латвіі прагаласаваў за выхад з канвенцыі, якая змагаецца з гвалтам у адносінах жанчын

31.10.2025 08:37
Калі б Латвія выйшла з канвенцыі, яна стала б другой краінай, якая гэта зрабіла.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.PublicDomainPictures/pixabay.com/CC0 Public Domain

Латвійскі парламент прагаласаваў за выхад са Стамбульскай канвенцыі. Канвенцыя Рады Еўропы тычыцца прадухілення і барацьбы з гвалтам у адносінах да жанчын. Ініцыятыву прасунула апазіцыйная кансерватыўная партыя, якая сцвярджае, што ўрад выкарыстоўвае канвенцыю для «папулярызацыі іншага ўспрымання гендару і прасоўвання гендарнай ідэалогіі». Яе прапанову ўчора ўвечары (30 кастрычніка) падтрымалі некаторыя члены парламента ад кіруючай партыі. Галасаванню папярэднічалі 12-гадзінныя дэбаты. Каб законапраект аб выхадзе ўступіў у сілу, яго павінен падпісаць прэзідэнт Эдгарс Рынкевічс, у якога ёсць на гэта 10 дзён.

Перад будынкам парламента ў Рызе каля пяці тысяч чалавек дэманстравалі супраць выхаду Латвіі са Стамбульскай канвенцыі. Яны трымалі транспаранты з надпісамі: «Рукі прэч ад Стамбульскай канвенцыі!» і «Латвія — не Расія». Гэта была адна з найбуйнейшых дэманстрацый у Латвіі за апошнія гады.

Калі б Латвія выйшла з канвенцыі, яна стала б другой краінай пасля Турцыі, якая гэта зрабіла.

IAR/нг