Беларуская Служба

Радыёстанцыя «Свабодная Азія» прыпыняе вяшчанне з-за скарачэння амерыканскага фінансавання

31.10.2025 14:44
Станцыя пачала працэс закрыцця сваіх замежных офісаў.
:
Фота: artsakh.news

Радыё «Свабодная Азія» прыпыняе вяшчанне. Гэта вынік скарачэння фінансавання адміністрацыяй Дональда Трампа. Станцыя рыхтавала праграмы на мовах краін, дзе адсутнічае дэмакратычны паток інфармацыі і свабода слова.

Радыё «Свабодная Азія» вяшчае з 1996 года. У апошнія месяцы яно было вымушана абмежаваць сваю дзейнасць з-за скарачэння фінансавання службаў навін, якое паступала з амерыканскага ўраду.

Адміністрацыя Трампа лічыць, што такія станцыі, як «Радыё «Свабодная Азія»» і «Голас Амерыкі» мелі дрэннае ўпраўленне і нерацыянальныя выдаткі. Тым часам «Радыё «Свабодная Азія» было крыніцай незалежнай інфармацыі, у тым ліку пра сітуацыю ў Бірме і рэпрэсіі Кітая ў дачыненні да ўйгурскай меншасці. Станцыя пачала працэс закрыцця сваіх замежных офісаў.

IAR/нг