Кітай перастае быць пастаўшчыком танных тавараў і пачынае змагацца за свае ўласныя мэты, часта насуперак інтарэсам Еўропы, кажа праф. Богдан Гуральчык. Каментуючы сустрэчу паміж лідарамі Кітая і ЗША, былы пасол Польшчы ў Тайландзе падкрэсліў, што Еўрапейскі Саюз з'яўляецца толькі пасіўным гульцом у змаганні паміж ЗША і Кітаем.
«Мы павінны зрабіць высновы і змяніць сваё ўспрыманне Кітая», — падкрэсліў эксперт у эфіры Польскага радыё.
— Кітай ужо не з’яўляецца ні вялікім рынкам, ні танным пастаўшчыком танных тавараў, а стаў вялікай імперыяй, якая змагаецца за свае інтарэсы і мэты. І яны часта зусім не супадаюць з нашымі. Нам прыходзіцца прывыкаць жыць у новай рэальнасці, паколькі стары парадак, які нам гарантавалі Злучаныя Штаты, ужо перастаў быць актуальным.
«Перамір’е» ў тарыфнай вайне паміж ЗША і Кітаем, а таксама зняцце кантролю над экспартам рэдказямельных элементаў — толькі на 12 месяцаў. Гэта былі адны з ключавых вынікаў сустрэчы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і кітайскага лідара Сі Цзіньпіна, якая адбылася ў сераду (29 кастрычніка) у Пусане ў Паўднёвай Карэі. Гэта была першая асабістая сустрэча паміж Дональдам Трампам і Сі Цзіньпінам з 2019 года.
IAR/нг