Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Канады папрасіў прабачэння ў Дональда Трампа за палітычную рэкламу

01.11.2025 10:48
Прэмʼер-міністр Канады Марк Карні папрасіў прабачэння ў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за палітычную рэкламу, падрыхтаваную ўрадам Антарыё.
Canadas Prime Minister Mark Carney.
Canada's Prime Minister Mark Carney.EPA/ANDRES MARTINEZ CASARES/PAP

У рэкламе былы лідар ЗША Рональд Рэйган негатыўна выказваецца пра мытныя тарыфы.

У адказ Дональд Трамп разарваў гандлёвыя перамовы з Канадай. Ён таксама назваў рэкламу «ілжывай» і «неправамернай».

Прэмʼер-міністр Канады Марк Карні з пачатку года спрабуе дасягнуць пагаднення, якое б паслабіла мыта ЗША. 23 кастрычніка ён заявіў, што калі гандлёвыя перамовы з Вашынгтонам праваляцца, Канада не пагодзіцца на несправядлівы доступ ЗША да свайго рынку і павялічыць канадскі экспарт у іншыя краіны.



IAR/вх