Міністэрства абароны Латвіі заключыла кантракт з іспанскай кампаніяй Rheinmetall Expal Munitions на пастаўку супрацьтанкавых мін тыпу C-5. Сума здзелкі складае каля 7 млн еўра. Колькасць закупленых мін не ўдакладняецца.
Міністр абароны Латвіі Андрыс Спрудс адзначыў, што новыя міны істотна павысяць здольнасць латвійскіх узброеных сіл абмяжоўваць мабільнасць патэнцыйнага агрэсара. Палітык таксама падкрэсліў, што Іспанія з’яўляецца для Латвіі важным партнёрам і саюзнікам у межах НАТА.
Міністэрства нагадала, што Іспанія ўжо пастаўляе латвійскай арміі ўзбраенне — у тым ліку баявые машыны пяхоты ASCOD Hunter, першыя з якіх будуць дастаўлены ў 2026 годзе. Іспанскі кантынгент уваходзіць у склад Шматнацыянальнай брыгады НАТА ў Латвіі, дзе ўжо дзейнічае іспанская батарэя зенітных ракет NASAMS, размешчаная ў базе Ліелвардэ на беразе Дзвіны.
pap/эж