Французская пракуратура расследуе трывожныя высновы французскай парламенцкай следчай камісіі. Яны сведчаць аб тым, што кітайская платформа сацыяльных сетак можа падбухторваць сваіх найбольш уразлівых карыстальнікаў да самаразбуральных паводзін.
Каманда па барацьбе з кіберзлачыннасцю праводзіць расследаванне. Яно тычыцца, сярод іншага, распаўсюджвання кантэнту, які пашырае папулярнасць самагубства, у TikTok і адсутнасці рэакцыі платформы на незаконны кантэнт. Гэтае пытанне было ўзнята дэпутатамі следчай камісіі Нацыянальнага сходу. Яны прааналізавалі кантэнт, які распаўсюджваюць на кітайскай платформе. У іх справаздачы гаворыцца, што маладыя карыстальнікі платформы могуць трапляць у так званую «алгарытмічную пастку», у якой TikTok прасоўвае матэрыялы, якія заклікаюць да самапашкоджання і іншых формаў самазнішчэння.
TikTok рашуча адмаўляе абвінавачванні і запэўнівае, што інвестуе ў бяспеку падлеткаў і выдаляе больш за 90% шкоднага кантэнту перад яго публікацыяй. Аднак французскія дэпутаты лічаць, што найлепшым рашэннем было б увесці забарону на карыстанне сацыяльнымі сеткамі да 15 гадоў.
IAR/нг