Міністр нацыянальнай абароны, паведамляючы аб разгортванні амерыканскіх сістэм уздоўж усходняга флангу НАТА на платформе X, падкрэсліў, што яны палепшаць польскія магчымасці па выяўленні і супрацьдзеянні беспілотнікам.
«Адначасова мы праводзім інтэнсіўную падрыхтоўку для нашых салдат», – напісаў Касіняк-Камыш. Міністр нацыянальнай абароны падзякаваў Злучаным Штатам і НАТА за супрацоўніцтва, дадаўшы, што яно дае далейшыя канкрэтныя вынікі.
MEROPS (Multispectral Extended Range Optical Sight) – гэта сістэма ідэнтыфікацыі і барацьбы з беспілотнымі лятальнымі апаратамі, вырабленая турэцкай кампаніяй Aselsan. Яна здольная дакладна ідэнтыфікаваць беспілотнікі і перадаваць іх месцазнаходжанне іншым наземным і паветраным падраздзяленням, якія могуць іх збіваць.
У канцы верасня, пасля сустрэчы з еўракамісарам па пытаннях абароны Андрусам Кубілюсам, міністр нацыянальнай абароны распавёў пра ініцыятыву «дронавы мур», якая абʼяднае нацыянальныя магчымасці ў адзіны комплексны праект для ЕС. Як падкрэсліў тады міністр нацыянальнай абароны, будаўніцтва такой «сцяны» пасылае Расіі сігнал, што мы разумеем яе стратэгію і працуем над яе супрацьдзеяннем.
Сістэмы MEROPS будуць выкарыстоўвацца ў Польшчы, Румыніі і Даніі.
ав