Беларуская Служба

Партугалія выдварае беларусаў, якія ўцяклі з Украіны з-за вайны

09.11.2025 12:32
Некаторыя з гэтых грамадзян распавялі, што пакінулі Беларусь яшчэ ў 2020 годзе з-за ўдзелу ў пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі. У выпадку дэпартацыі ў Беларусь ім пагражае арышт.
Лісабонshutterstock.com/amnat30

Упраўленне па пытаннях інтэграцыі, міграцыі і прытулку Партугаліі абавязала шэраг грамадзян Беларусі, якія мелі статус часовай абароны ў краіне, пакінуць яе тэрыторыю. Пра гэта паведаміла выданне SIC Notícias.

Паводле інфармацыі, гэтыя меры тычацца беларускіх грамадзян, якія выехалі з Украіны пасля пачатку ўварвання Расіі і атрымалі часовую абарону ў Партугаліі. У іх ёсць 20 дзён для добраахвотнага выезду, пасля чаго іх могуць прымусова дэпартаваць.

Некаторыя з гэтых грамадзян распавялі, што пакінулі Беларусь яшчэ ў 2020 годзе з-за ўдзелу ў пратэстах супраць рэжыму Лукашэнкі. У выпадку дэпартацыі ў Беларусь ім пагражае арышт.

вс