Сенат ЗША прагаласаваў законапраект, які заканчвае найдаўжэйшы ў гісторыі параліч федэральнага ўрада, які працягваўся 41 дзень. Закон будзе перададзены ў Палату прадстаўнікоў, якая павінна аднавіць пасяджэнні ў сераду.
Пасля шасці тыдняў палітычнага тупіку Сенат ЗША прыняў закон, які фінансуе частку федэральнай адміністрацыі да канца верасня 2026 года, а астатнія ведамствы — да канца студзеня.
У галасаванні, якое завяршылася вынікам 60 супраць 40, восем дэмакратаў падтрымалі план, узгоднены з рэспубліканцамі і Белым домам.
Гэта рашэнне выклікала сур’ёзнае напружанне ў Дэмакратычнай партыі — прагрэсіўнае крыло рэзка раскрытыкавала кампраміс. Сенатар Берні Сандэрс назваў галасаванне «вельмі, вельмі дрэнным», аргументуючы, што закон павялічыць унёскі на медыцынскае страхаванне для больш чым 20 мільёнаў амерыканцаў.
Прыхільнікі пагаднення сцвярджаюць, аднак, што прыярытэтам было аднаўленне працы ўрада.
IAR/яс