Беларуская Служба

Экс-кандыдат у прэзідэнты Польшчы ў другі раз страціў імунітэт Еўрапарламента

13.11.2025 16:05
Польскі палітык трымае сумнавядомы рэкорд па колькасці запытаў аб зняцці імунітэту, пададзеных у Еўрапарламент.
Еўрадэпутат Гжэгаж Браўн у другі раз страціў імунітэт ЕўрапарламентаPAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Еўрадэпутат Гжэгаж Браўн у другі раз страціў імунітэт Еўрапарламента. На пасяджэнні ў Бруселі дэпутаты ЕП прагаласавалі за пазбаўленне яго юрыдычнай абароны. Прычынамі былі парушэнне фізічнай недатыкальнасці гінеколага ў Алесніцы і распальванне нянавісці на глебе рэлігійных рознагалоссяў.

Дэпутаты Еўрапарламента прагаласавалі ў адпаведнасці з рэкамендацыяй юрыдычнага камітэта і без ніякіх сумневаў пазбавілі сумнеўнага палітыка юрыдычнай абароны.

Нагадваем, экс-кандыдат у прэзідэнты Польшчы, былы палітык крайнеправай «Канфедэрацыі» ўпершыню страціў імунітэт ЕП у траўні, сярод іншага, за тое, што патушыў ханукальныя свечкі ў Сейме, дзе ўжо некалькі гадоў ладзяцца ўрачыстасці, прысвечаныя габрэйскаму святу Ханука.

Кожнае наступнае абвінавачванне на адрас еўрадэпутата, вядомага сваімі скандальнымі паводзінамі, патрабуе новых запытаў пракуратуры аб зняцці імунітэту, і ўся працэдура пачынаецца спачатку. Усяго ў Еўрапарламент ужо пададзена чатыры запыты аб зняцці імунітэту з Гжэгажа Браўна. У гэтым плане польскі палітык трымае сумнавядомы рэкорд.

Сярод палякаў, падчас гэтага тэрміну паўнамоцтваў Еўрапарламента, імунітэт страцілі таксама еўрадэпутаты ад партыі «Права і справядлівасць» Адам Белан, Мацей Вонсік, Марыюш Камінскі, Даніэль Абайтэк і Міхал Дворчык.

IAR/аз

Віцэ-прэм'ер Польшчы спадзяецца, што Браўн не прыме ўзнагароду імя Чэчкі

05.11.2025 13:10
Віцэ-прэм'ер Уладзіслаў Касіняк-Камыш спадзяецца, што Гжэгаж Браўн не прыме ўзнагароду ад беларускага арганізацыйнага органа, які супрацоўнічае з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі.