Польская эканоміка расце паскоранымі тэмпамі. Галоўнае статыстычнае ўпраўленне (поль. GUS) паведаміла, што ў трэцім квартале валавы ўнутраны прадукт у Польшчы павялічыўся на 3,7 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.
Галоўны эканаміст Bank Pocztowy Моніка Куртэк (Monika Kurtek) лічыць, што апублікаваная інфармацыя з'яўляецца аптымістычным сігналам з боку польскай эканомікі:
- Дадзеныя пацвярджаюць, што польская эканоміка знаходзіцца на этапе ажыўлення. 3,7 працэнта – гэта вельмі добры вынік, які дае надзею таксама, калі гаворка ідзе пра канец года. Ёсць шанец на 4 працэнты.
3,7 працэнта – гэта лепшы вынік, чым у папярэдніх кварталах бягучага года. У першым квартале польская эканоміка вырасла на 3,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, у другім – на 3,3 працэнта.
Падрабязная інфармацыя аб эканамічным росце ў трэцім квартале будзе даступная 1 снежня.
IAR/аз