Беларуская Служба

У гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі ў Браціславе прайшла масавая антыўрадавая дэманстрацыя

18.11.2025 17:33
Па ацэнках арганізатараў, 50 тыс. чалавек пад праліўным дажджом і ветрам запоўнілі плошчу перад будынкам славацкага ўрада, дзе днём быў адкрыты помнік Аксамітнай рэвалюцыі.
   , 17  2025 .
Пратэст апазіцыі ў Браціславе, 17 лістапада 2025 г. PAP/EPA/JAKUB GAVLAK

У панядзелак, 17 лістапада, у Браціславе, на мітынгу славацкай апазіцыі, прымеркаваным да 36-й гадавіны падзення камуністычнага рэжыму ў Чэхаславакіі, прагучалі лозунгі супраць прэм'ер-міністра Роберта Фіца і крытыка ў адрас урада краіны, паведамляе ČTK.

Па ацэнках арганізатараў, 50 тыс. чалавек пад праліўным дажджом і ветрам запоўнілі плошчу перад будынкам славацкага ўрада, дзе днём быў адкрыты помнік Аксамітнай рэвалюцыі.

«Роберт Фіца і ягоная ўрадавая кааліцыя хочуць сцерці з нашай памяці сучасную гісторыю, распачатую 17 лістапада 1989 года. Мы не будзем маўчаць!», – заявіў з трыбуны дэпутат парламента ад апазіцыйнай партыі Хрысціянска-дэмакратычны рух, былы дысідэнт Францішак Міклашка.

Як раней прэзідэнт Славакіі Петэр Пелегрыні, Францішак Міклашка раскрытыкаваў рашэнне ўрадавай кааліцыі зрабіць 17 лістапада, Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю, працоўным днём. Некаторыя кампаніі, установы і ўніверсітэты прапанавалі ў гэты дзень сваім супрацоўнікам аплочваемы выходны.

Адразу пасля заканчэння дэманстрацыі апазіцыі ў Браціславе на тым самым месцы пачаўся грамадзянскі мітынг, скліканы ініцыятывай «Мір Украіне», якая стаяла за масавымі антыўрадавымі дэманстрацыямі гэтага года. Урад раней абвінавачваў арганізатараў у спробе дзяржаўнага перавароту.

ČTK/эж