Прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца на сустрэчы з генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ папрасіў узмацніць супрацьпаветраную абарону сваёй краіны, паведаміла прэс-служба славацкага ўраду.
Рутэ і Фіца размаўлялі пра супрацоўніцтва паміж Славакіяй і Паўночнаатлантычным пактам. «Падчас сумеснай дыскусіі прэм’ер папрасіў генеральнага сакратара ўзмацніць супрацьпаветраную абарону Славацкай Рэспублікі», – паведаміла прэс-служба.
Бакі таксама абмеркавалі сітуацыю ва Украіне.
«Прэмʼер-міністр паўтарыў, што Славакія не будзе пастаўляць Украіне лятальную зброю, за выключэннем камерцыйных кантрактаў, але працягне аказваць нелятальную дапамогу», – зазначаецца ў рэлізе ўрадавага прэс-цэнтра.
вс