Беларуская Служба

Пасол Польшчы ў Расіі стаў аб’ектам агрэсіі ўдзельнікаў антыпольскага пікету

20.11.2025 12:14
Інцыдэнт адбыўся ў Санкт-Пецярбургу падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Польшчы. 
Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскіgov.pl

Пасол Польшчы ў Расіі Кшыштаф Краеўскі стаў аб’ектам агрэсіі ўдзельнікаў пікету ў Санкт-Пецярбургу, пацвердзіў у эфіры дзяржаўнага інфармацыйнага тэлеканалу TVPinfo прэс-сакратар польскага МЗС Мацей Вевюр. Раней пра гэта паведамілі польскі СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю ў горадзе на Няве падчас мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Незалежнасці Польшчы. Пасол у суправаджэнні консула накіроўваўся на службу ў базіліку святой Кацярыны Александрыйскай, калі іх зачапілі ўдзельнікі пікета, якія трымалі ў руках рэквізіты з антыўкраінскімі і антыпольскімі лозунгамі. Пасля слоўнага акту агрэсіі пікетоўцы хацелі перайсці да фізічнага супрацьстаяння, аднак у гэтым ім перашкодзілі афіцэры Службы аховы дзяржавы, якія суправаджалі дыпламатаў.

Прэс-сакратар МЗС Польшчы паведаміў, што гэтае пытанне было ўзнятае на сустрэчы з часовым павераным у справах Расіі ў Польшчы.

«Расійскі бок прызнаў, што, безумоўна, такая сітуацыя не павінна была адбыцца і што такія здарэнні не павінны мець месца», – сказаў Мацей Вевюр.

вс