Беларуская Служба

У Вільні пачынаецца ХХІІ фестываль «Дні польскай культуры»

21.11.2025 14:41
Фестываль у першую чаргу служыць сувяззю з культурнымі прапановамі з Польшчы, сустрэчай з жывой польскай культурай.
Панарама Вільніpixabay.com

Падчас фестывалю гледачы ўбачаць найлепшыя спектаклі з Польшчы. Таксама адбудуцца паказы фільмаў і сустрэчы з мастакамі.

Бажэна Межоніс з Дома польскай культуры ў Вільні, які арганізуе мерапрыемства, адзначае таксама іншыя моманты фестывалю.

«Вішанькай на торце стане джазавы канцэрт гурта QUINTET SILENCE Багдановіча. У якасці запрошанага госця выступіць вядомы літоўскі саксафаніст, які атрымаў шматлікія ўзнагароды, Кейстуціс Вайгініс. Для аматараў авангарднага мастацтва ў нас ёсць «Аперэта» Гамбровіча з Тэатра Віткацы ў Закапанэ».

Бажэна Межоніс падкрэслівае, што фестываль у першую чаргу служыць сувяззю з культурнымі прапановамі з Польшчы, сустрэчай з жывой польскай культурай.

Фестываль працягнецца да 29 лістапада.

IAR/яс