ЗША будуць прадстаўляць спецыяльны пасланнік Стыў Віткоф і дзяржаўны сакратар Марка Рубіа. Паводле звестак агенцтва, дзяржаўны сакратар ЗША па сухапутных войсках Дэніэл Дрыскал ужо прыбыў у Жэневу, а ўкраінская дэлегацыя на чале з кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Ермаком прыбудзе ў суботу вечарам.
Паводле звестак агенцтва Reuters, не чакаецца ўдзелу Расіі ў перамовах у Жэневе, але ЗША плануюць неўзабаве правесці двухбаковую сустрэчу з расійскай дэлегацыяй.
Акрамя таго, агенцтва Reuters са спасылкай на нямецкую крыніцу, якая пажадала застацца ананімнай, паведаміла, што еўрапейцы накіравалі адміністрацыям Украіны і ЗША праект новага мірнага плана, заснаванага на прапанове ЗША.
На саміце G20 у Ёганэсбургу (Паўднёвая Афрыка) еўрапейскія лідары распрацавалі сумесную заяву ў адказ на 28-пунктны план, прадстаўлены ЗША, падкрэсліўшы, што ён служыць падмуркам для далейшай працы.
У суботу на сайце прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага быў апублікаваны ўказ, у якім падрабязна вызначаны склад дэлегацыі на перамовах па мірным пагадненні. Яе ўзначаліў кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Андрэй Ермак. Акрамя Умерава, у склад дэлегацыі таксама ўваходзяць, сярод іншых, начальнік Ваеннай разведкі Кірыл Буданаў, начальнік Генеральнага штаба Андрэй Гнатаў, кіраўнік Службы знешняй разведкі Алег Івашчанка і намеснік міністра замежных спраў Сяргей Кісліца.
У чацвер Axios апублікавала падрабязнасці мірнага плана для Украіны з 28 пунктаў, узгодненага ЗША і Расіяй. Згодна з планам, Кіеў павінен, сярод іншага, абавязацца не ўступаць у НАТА, скараціць сваю армію да 600 000 вайскоўцаў і перадаць частку сваёй тэрыторыі Расіі.
Зяленскі заявіў, што не здрадзіць Украіне, як не здрадзіў ёй у лютым 2022 года.
«Цяпер адзін з самых складаных момантаў у нашай гісторыі. Украіна можа сутыкнуцца з вельмі складаным выбарам: альбо страта годнасці, альбо рызыка страціць ключавога партнёра. Альбо складаныя 28 пунктаў, альбо надзвычай суровая зіма і далейшыя рызыкі. Жыццё без свабоды, годнасці і справядлівасці. І мы павінны верыць таму, хто ўжо двойчы атакаваў. Яны будуць чакаць ад нас адказаў, заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы ў пятнічным выступе».
PAP/вх