Беларуская Служба

Рэкордна нізкая колькасць немцаў задаволеныя ўрадам Фрыдрыха Мерца 

23.11.2025 17:11
Асабістыя рэйтынгі канцлера таксама нізкія: працу Мерца падтрымліваюць толькі 25% апытаных, а 64% выступаюць з крытыкай. 
Канцлер Германіі Фрыдрых МерцPAP/EPA/FILIP SINGER

Доля немцаў, задаволеных палітыкай кіруючай  кааліцыі, у склад якой уваходзяць Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС), Хрысціянска-сацыяльны саюз (ХСС) і Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СДПГ), зменшылася да рэкордна нізкага за ўсю гісторыю ўзроўню ў 22%,  — вынікае з сацыялагічнага даследавання, праведзенага інстытутам INSA. 67% апытаных немцаў заявілі, што не задаволеныя дзеяннямі ўрада, яшчэ 11% апытных не адказалі на гэтае пытанне.

Асабістыя рэйтынгі канцлера таксама нізкія: працу Мерца падтрымліваюць толькі 25% апытаных, а 64% выступаюць з крытыкай. У параўнанні з папярэднім апытаннем падтрымка знізілася на два працэнтныя пункты.

«Альтэрнатыва для Германіі» застаецца найпапулярнейшай партыяй — яе гатовыя падтрымліваць 26% выбарцаў. За блок ХДС/ХСС гатовыя галасаваць 25%, за СДПГ — 15%. Далей ідуць «Зялёныя» (11%), Левая партыя (10%), «Саюз Сары Вагенкнехт» (4%) і Свабодная дэмакратычная партыя (3%).

dw/эж