Расія выклікала польскага пасла ў Міністэрства замежных спраў і закрыла консульства ў Іркуцку. Крамлёўскае Міністэрства замежных спраў заявіла, што польскаму дыпламату паведамілі, што закрыццё польскай дыппляцоўкі было адказам на рашэнне польскіх уладаў зачыніць расійскае консульства ў Гданьску.
Польшча вырашыла закрыць апошняе консульства Расійскай Федэрацыі ў адказ на акты дыверсіі на чыгунцы. Злачынцамі былі грамадзяне Украіны, якія дзейнічалі па даручэнні расійскай разведкі. Маскоўскія ўлады палічылі рашэнне Варшавы «адкрыта варожым і неабгрунтаваным».
Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Мацей Вевюр заявіў, што закрыццё польскага консульства ў адказ на закрыццё расійскага консульства ў Гданьску неабгрунтаванае.
- Гэта прынцып узаемнасці, але мы лічым, што для гэтага няма падставаў. Нагадаю, Польшча не арганізоўвае і не падтрымлівае акты сабатажу і тэрору ў Расіі. Наша консульства ў Іркуцку будзе працаваць да 31 снежня, да поўначы мы маем час, каб закрыцца. З новага года абавязкі пяройме нашая амбасада ў Маскве, дзе працуе консульскі аддзел.
Прадстаўнік Міністэрства замежных спраў падкрэсліў, што гэты крок Расіі не азначае разрыву дыпламатычных адносін.
ав