Беларуская Служба

Літва заклікае Еўрапейскі Саюз адрэагаваць на гібрыдныя дзеянні Беларусі

02.12.2025 14:06
Гэта ў першую чаргу тычыцца сістэматычнага парушэння паветранай прасторы кантрабанднымі паветранымі шарамі.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжыфота: gpk.gov.by

Кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч патрабуе неадкладных дзеянняў. У лісце да еўракамісара па ўнутраных справах і міграцыі Магнуса Брунера ён напісаў, што інцыдэнты з удзелам беларускіх паветраных шароў ствараюць пагрозу бяспецы Літвы і Еўрапейскага Саюза. Ён заклікаў да распрацоўкі новага пакета санкцый, якія будуць уведзены ў дачыненні да беларускіх чыноўнікаў і ўстановы, адказнай за аперацыю.

Міністр таксама падкрэсліў, што гэта чарговы этап гібрыднай атакі на Літву і ўвесь ЕС, якая пачалася пяць гадоў таму. Кандратовіч падкрэслівае неабходнасць стварэння ўмоў для больш эфектыўнага рэагавання Еўрапейскага агенцтва памежнай і берагавой аховы (Frontex) на такія пагрозы і аснашчэння яго новымі інструментамі, адаптаванымі да пастаянна зменлівай сітуацыі.

Міністэрства ўнутраных спраў Літвы паведамляе, што ў гэтым годзе ў паветранай прасторы Літвы было зарэгістравана каля шасцісот кантрабандных паветраных шароў і амаль дзвесце беспілотнікаў. Гэта парушыла больш за трыста рэйсаў, закрануўшы амаль 50 тысяч пасажыраў. З-за гэтага літоўскія аэрапорты былі зачыненыя амаль на 60 гадзін.

ав