Былая камісар ЕС па знешняй палітыцы Федэрыка Магерыні абвінавачаная ў махлярстве і карупцыі.
Паліцыя Бельгіі арыштавала Магерыні і яшчэ двух чалавек у сувязі з гэтай справай.
Следчыя расследуюць парушэнні ў кантрактах на падрыхтоўку будучых еўрапейскіх дыпламатаў.
«Тром асобам былі афіцыйна прад'яўлены абвінавачанні. Сярод іх махлярства і карупцыя ў дзяржаўных закупках, канфлікт інтарэсаў і парушэнне прафесійнай таямніцы», - паведаміла Еўрапейская пракуратура (EPPO).
IAR/яс