Беларуская Служба

Каліфарнійскі суд рыхтуе прысуд па справе аб смерці акцёра Мэцью Пэры

03.12.2025 17:33
Мэцью Пэры быў знойдзены без прытомнасці ў джакузі ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе ў кастрычніку 2023 года. 
Мэцью Пэры з тэлесерыяла «Сябры»https://www.youtube.com/watch?v=FMGHmEViDxE

Каліфарнійскі суд вынясе яшчэ сёння прысуд па справе аб смерці знакамітага амерыканскага акцёра Мэцью Пэры з тэлесерыяла «Сябры». Ён памёр ад перадазіроўкі кетаміна.

У ліпені доктар Сальвадор Пласенсія прызнаў сябе вінаватым па чатырох пунктах абвінавачвання, звязаных з распаўсюджваннем рэчыва, якое прадаваў, у тым ліку, памерламу акцёру.

Доктару пагражае да 40 гадоў пазбаўлення волі і штраф у памеры 2 мільёнаў долараў.

Незадоўга да смерці акцёра доктар адправіў тэкставае паведамленне сваім калегам. Паведамленне было такім: «Цікава, колькі гэты ідыёт нам зноў заплаціць», — сказаў каліфарнійскі адвакат Арцін Эстрада.

Мэцью Пэры быў знойдзены без прытомнасці ў джакузі ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе ў кастрычніку 2023 года. Пратакол анатаміравання паказаў, што ён памёр ад вострай перадазіроўкі кетаміна.

Кетамін — псіхаактыўнае рэчыва, якое валодае абязбольвальным эфектам і таксама выкарыстоўваецца для лячэння дэпрэсіі.

Прысуд будзе вынесены сёння цягам некалькіх гадзін.

IAR/яс