Беларуская Служба

У Германіі тысячы падлеткаў і студэнтаў пратэстуюць супраць вяртання вайсковай службы

06.12.2025 08:41
Удзельнікі неслі лозунгі, у тым ліку вялікі транспарант з надпісам «Не прызыву!», і перакрылі цэнтральныя вуліцы.
  .
Прастэст перад Бундэстагам. Актывіст у масцы міністра абароны Германіі Барыса ПісторыюсаPAP/EPA/FILIP SINGER

У Германіі пачаліся масавыя пратэсты пасля рашэння ўрада аднавіць вайсковы прызыў. У пятніцу тысячы школьнікаў і студэнтаў выйшлі на вуліцы больш чым 90 гарадоў па ўсёй краіне.

Удзельнікі неслі лозунгі, у тым ліку вялікі транспарант з надпісам «Не прызыву!», і перакрылі цэнтральныя вуліцы.

Акцыю назвалі «школьнай забастоўкай». Маладыя людзі заяўляюць, што не гатовыя да абавязковай вайсковай службы, падтрымліваюць дыпламатыю і мірныя рашэнні, і не жадаюць удзельнічаць у вайне.

Пратэсты сталі рэакцыяй на зацвярджэнне ўрадам новых правілаў прызыву, якія прадугледжваюць аднаўленне вайсковай службы для маладых грамадзян Германіі.

вс