Бельгія ўвяла забарону на выкарыстанне кітайскага прыкладання DeepSeek для федэральных дзяржаўных служачых. З меркаванняў бяспекі яны былі абавязаныя выдаліць са сваіх дэвайсаў прыкладанне, якое выкарыстоўвае штучны інтэлект кітайскай распрацоўкі, паведамляе з Бруселя карэспандэнтка Польскага радыё.
DeepSeek – адзін з канкурэнтаў папулярнай у свеце сістэмы ChatGPT.
Бельгійскі цэнтр кібербяспекі мяркуе, што выкарыстанне кітайскага прыкладання ўяўляе рызыку для нацыянальнай бяспекі і абароны дадзеных. Эксперты выказваюць сур'ёзную заклапочанасць па прычыне магчымага збору і перадачы канфідэнцыйных дадзеных карыстальнікаў. Таксама паступаюць паведамленні аб магчымых сувязях распрацоўшчыка сістэмы з кітайскай разведкай і вайсковымі службамі.
Таму тысячы федэральных дзяржаўных служачых у Бельгіі былі вымушаныя выдаліць прыкладанне DeepSeek са сваіх тэлефонаў, планшэтаў, ноўтбукаў і кампʼютараў. Гэта тычыцца міністэрстваў, дзяржаўных устаноў, дзяржаўных прадпрыемстваў і федэральнай паліцыі.
вс