Беларуская Служба

Паслы ЕС дамовіліся ўзмацніць санкцыі супраць Расіі

10.12.2025 12:13
Абмежаванні, узгодненыя пасламі, з'яўляюцца дадаткам да існуючых санкцый, але не поўным пакетам. 
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у БруселіEPA/OLIVIER HOSLET Dostawca: PAP/EPA.

Паслы краін ЕС дамовіліся ўзмацніць санкцыі супраць Расіі, паведаміла карэспандэнтка Польскага радыё ў Бруселі Беата Пламецка.

У чорны спіс будуць дададзены яшчэ больш за 40 караблёў з расійскага ценявога флоту. Санкцыі таксама будуць уведзеныя супраць тых, хто дэстабілізуе сітуацыю ў краінах ЕС. Сярод іх асобы, якія арганізоўваюць акты сабатажу і падрыву, а таксама супрацоўнікі расійскай ваеннай разведкі ГРУ. Пад санкцыі таксама трапяць прадстаўнікі «Валдайскага клуба» – мяккай сілы Крамля, якая распаўсюджвае расійскую прапаганду па ўсім свеце.

Абмежаванні, узгодненыя пасламі, з'яўляюцца дадаткам да існуючых санкцый, але не поўным пакетам. Як стала вядома карэспандэнту Польскага радыё ў Бруселі, больш шырокі пакет санкцый рыхтуецца да 4-й гадавіны нападу Расіі на Украіну ў залежнасці ад сітуацыі ва Украіне і мірных перамоў.

Апошні раз ЕС уводзіў санкцыі супраць Расіі менш за два месяцы таму, калі 23 кастрычніка быў зацверджаны 19-ы пакет санкцый.

ПР/юл