Белы дом прапануе, каб грамадзяне некалькіх дзясяткаў краін, жыхары якіх могуць падарожнічаць у Злучаныя Штаты Амерыкі без візаў, прадастаўлялі дадатковую асабістую інфармацыю перад уездам у ЗША. Гаворка ідзе, між іншым, пра гісторыю іх актыўнасці ў сацыяльных сетках за апошнія пяць гадоў, паведаміў Дэпартамент унутранай бяспекі ЗША.
Грамадзяне 42 краін, у тым ліку Польшчы, якія падпадаюць пад дзеянне праграмы бязвізавага ўезду, звычайна могуць знаходзіцца ў ЗША да 90 дзён у турыстычных або дзелавых мэтах без неабходнасці падаваць заяву на атрыманне візы ў пасольства або консульства ЗША.
Цяпер чыноўнікі ЗША плануюць патрабаваць ад іх раскрываць гісторыю сваёй актыўнасці ў сацсетках за апошнія пяць гадоў, адрасы электроннай пошты, якія выкарыстоўваліся за апошнія 10 гадоў і асабістую інфармацыю аб бліжэйшых членах сям'і, у тым ліку, іхныя нумары тэлефонаў і адрасы.
Мытная і памежная служба ЗША абвясціла, што змены, якія спачатку павінна зацвердзіць Бюджэтнае ўпраўленне Белага дома, прызначаны для выканання ўказа прэзідэнта Дональда Трампа. Яго мэта – прадухіліць уезд у краіну замежнікаў, якія могуць прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы або грамадскаму парадку ЗША.
Аднак крытыкі прапанаваных змяненняў сцвярджаюць, што яны могуць адмоўна паўплываць на турызм, асабліва за некалькі месяцаў да таго, як ЗША разам з Канадай і Мексікай будуць арганізоўваць Чэмпіянат свету па футболе.
IAR/аз