Стваральнікі штучнага інтэлекту атрымалі тытул «Чалавек года 2025» паводле рэдакцыі часопіса Time. ШІ быў фаварытам на гэтую ўзнагароду. Гэта другі выпадак у гісторыі, калі не была ўзнагароджаная канкрэтная асоба.
У 1982 годзе часопіс Time узнагародзіў згаданым званнем персанальны камп'ютар.
Тытул «Чалавек года» ўручаецца з 1927 года часопісам Time канкрэтнаму чалавеку, групе людзей, машыне або ідэі, якія ў мінулым годзе аказалі найбольшы ўплыў (станоўчы ці адмоўны) на сусветныя падзеі.
У мінулым годзе згаданы тытул атрымаў Дональд Трамп, а годам раней – спявачка Тэйлар Свіфт.
Напрыклад, у 1981 годзе «Чалавекам года» стаў былы прэзідэнт Польшчы Леха Валэнса, а ў 2007 – прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
IAR/аз