Беларуская Служба

Больш чым сотню вызваленых у Беларусі палітычных зняволеных вывезлі ва Украіну

13.12.2025 16:18
Іх сустрэў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў.
104    .
104 вызваленых адправілі ва Украіну. Фота: праект "Хачу жыць"

Праект «Хачу жыць» паведаміў аб прыбыцці ва Украіну 104 вызваленых палітвязняў з Беларусі, сярод іх — Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і іншыя. Іх сустрэў кіраўнік украінскай разведкі Кірыл Буданаў. З'явіліся першыя кадры былых вязняў на волі, а таксама відэа сустрэчы Бабарыка і Калеснікавай.

«Толькі што адбылася сапраўды гістарычная падзея па вяртанні палітвязняў з Рэспублікі Беларусь.

Каардынацыйны штаб па пытаннях абыходжання з ваеннапалоннымі пры садзейнічанні Злучаных Штатаў Амерыкі вярнуў пяць грамадзян Украіны, якія ўтрымліваюцца па палітычных матывах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Украінцаў на роднай зямлі прывітаў генерал-лейтэнант Буданаў. Таксама ва Украіну прыбылі 104 грамадзян Беларусі.

Большасць з іх — грамадзяне Беларусі, асуджаныя па палітычна матываваных справах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і наступных пратэстаў. Гэта палітыкі, актывісты, удзельнікі пратэстаў, сябры перадвыбарных штабоў апазіцыйных кандыдатаў, блогеры, журналісты і звычайныя грамадзяне, абвінавачаныя ў „арганізацыі масавых беспарадкаў“, „закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі“ і па іншых аналагічных артыкулах», — паведаміў праект «Хачу жыць».

Нагадаем, 13 снежня на волю з калоній выйшлі 123 палітвязні. Сярод вызваленых — Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Марына Золатава.

нг

Памілаваныя 123 палітвязні. Марыя Калеснікава на свабодзе!

13.12.2025 14:35
Сярод гэтых людзей ёсць грамадзяне розных краін.

У спісе памілаваных – Бабарыка і Бяляцкі. Выйшлі на свабоду і людзі з замежнымі пашпартамі

13.12.2025 15:14
З беларускіх турмаў выйшлі 123 палітвязні.