Прынамсі два чалавекі загінулі ў выніку страляніны, якая адбылася ва Універсітэце Браўна ў горадзе Провідэнс, штат Род-Айлэнд (ЗША). Колькасць параненых узрасла да дзевяці чалавек.
Падазраваны ў нападзе дагэтуль не затрыманы. Паліцыя заклікае жыхароў Провідэнса захоўваць максімальную асцярожнасць і, па магчымасці, заставацца ў дамах. Інцыдэнт адбыўся ў перыяд, калі студэнты здавалі выпускныя экзамены, паведаміла прадстаўніца ўніверсітэта Крысцін Пакстан:
«Зараз мы засяроджваемся на падтрымцы сем’яў, якіх закранула гэтая трагедыя, — сем’яў двух студэнтаў, што сёння загінулі, а таксама дзевяці студэнтаў, якія знаходзяцца ў шпіталі. Мы падтрымліваем сувязь з іх блізкімі і ў найбліжэйшы час з імі пагаворым. Нам неабходна аб’яднацца як супольнасці, каб перажыць гэта», — заявіла Пакстан.
Намеснік начальніка паліцыі Провідэнса Цімаці О’Хара паведаміў, што асоба падазраванага пакуль не ўстаноўленая. Паводле папярэдніх звестак, мужчыну каля 30 гадоў, быў зафіксаваны камерамі відэаназірання ў момант выхаду з ўніверсітэта.
iar/эж