Беларуская Служба

Страляніна на пляжы ў Сіднэі: 11 загінулых падчас святкавання яўрэйскай Ханукі

14.12.2025 14:33
У сацыяльных сетках з’явіліся відэакадры, на якіх бачна, як аднаго з нападнікаў абясшкодзіў выпадковы чалавек.
 ,
Месца трагедыі, Сіднэй PAP/EPA/DEAN LEWINS

Аўстралійская паліцыя пацвердзіла, што ў выніку страляніны на папулярным пляжы Бонды-Біч у Сіднэі загінулі 11 чалавек, а таксама адзін з нападнікаў. Другі стралок быў затрыманы і атрымаў раненні. Напад адбыўся падчас святкавання яўрэйскага свята Ханука.

Паводле афіцыйных звестак, прынамсі 29 чалавек атрымалі раненні, у тым ліку двое супрацоўнікаў паліцыі, якія былі паранены агнястрэльнай зброяй. Прэзідэнт Ізраіля Іцхак Герцаг рэзка асудзіў «жорсткі напад на яўрэяў» у Аўстраліі. 

«Мы перасылаем сілу нашым братам і сёстрам у яўрэйскай супольнасці Аўстраліі. Яўрэйскае сэрца б’ецца з трывогай ва ўсім свеце. Ізраільскае сэрца таксама б’ецца неспакойна, калі мы чуем пра тое, што адбываецца з нашымі братамі і сёстрамі. Мы неаднаразова папярэджвалі ўрад Аўстраліі пра неабходнасць выкаранення антысемітызму ў Аўстраліі. Мы молімся аб хуткім выздараўленні параненых і выказваем спачуванні сем’ям загінулых, спадзеючыся, што пачуем больш добрых навін», - заявіў прэзідэнт Ізраіля. 

«Выказваю самыя шчырыя спачуванні сем’ям ахвяр жудаснага тэрарыстычнага нападу на пляжы ў Сіднэі. Антысемітызм, незалежна ад таго, дзе ён з’яўляецца, прыводзіць да злачынных дзеянняў. Сёння Польшча салідарызуецца з Аўстраліяй у гэты час смутку», — напісаў прэм'ер Польшчы Дональд Туск у сацыяльных сетках.

Паводле відавочцаў, напад здзейснілі двое мужчын у масках, апранутых у чорнае, якія вялі агонь з аўтаматычнай зброі па ўдзельніках ярэйскага свята. У сацыяльных сетках з’явіліся відэакадры, на якіх бачна, як аднаго з нападнікаў абясшкодзіў выпадковы чалавек.

iar/pap/эж


Cтраляніна ва Універсітэце Браўна ў ЗША: двое загінулых, дзевяць параненых

14.12.2025 09:11
Намеснік начальніка паліцыі Провідэнса Цімаці О’Хара паведаміў, што асоба падазраванага пакуль не ўстаноўленая.