Беларуская Служба

Брытанія стварае новае суперпадраздзяленне разведкі

15.12.2025 16:20
Урад Вялікабрытаніі стварыў новае разведвальнае падраздзяленне, мэтай якога з'яўляецца абарона арміі ад шпіёнаў, дыверсій і кібератак.
 .
Ілюстрацыйны здымак. Лонданфота: Pixabay.com/derwiki

Служба, сярод іншага, будзе выяўляць пагрозы з боку Кітая, Расіі і Ірана, а таксама забяспечваць бяспеку брытанскага ядзернага арсенала. За апошні год варожая актыўнасць з боку гэтых краін павялічылася на 50 працэнтаў. Шпіёны не толькі фатаграфавалі ваенныя базы, але і спрабавалі ўсталяваць кантакт з салдатамі праз сацыяльныя сеткі.

Новая сакрэтная Служба ваеннай разведкі (ВСВ) абʼядноўвае ўсе элементы ваеннай разведкі ў адзіную структуру, збіраючы, аналізуючы і абменьваючыся інфармацыяй хутчэй. Таксама было створана контрразведвальнае падраздзяленне для абароны найважнейшых дзяржаўных сакрэтаў – ад ядзернага арсенала да ключавой інфраструктуры.

Стварэнне новага падраздзялення дазволіць вайскоўцам і разведчыкам выкарыстоўваць мабільныя офісы, якія можна разгарнуць у любым пункце свету. Яны могуць змясціць да дзесяці чалавек і дазваляюць праводзіць сакрэтныя аперацыі без рызыкі праслухоўвання або выяўлення ворагамі.

ав