Беларуская Служба

Германія прыме 500 афганцаў, якія хаваюцца ад талібаў у Пакістане

18.12.2025 13:40
Гэта адказ Берліна на заяву Пакістана, што ён спыніць часовую падтрымку афганцаў і адправіць іх назад у краіну паходжання.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:Alexas_Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністр унутраных спраў Германіі абвясціў, што да канца года краіна прыме больш за 500 афганцаў, якія ў Пакістане чакаюць выканання абяцання, дадзенага Берлінам пасля таго, як талібы прыйшлі да ўлады ў Афганістане.

Гэта адказ нямецкага боку на заяву Пакістана, што ён спыніць часовую падтрымку афганцаў і адправіць іх у краіну паходжання, калі Германія не паклапоціцца пра іх.

У 2021 годзе ўрад у Берліне паабяцаў тысячам афганцаў, што забяспечыць ім абарону ў Германіі ад рэжыму талібаў. Аднак гэты працэс зацягваецца, а пасля прыходу да ўлады ўрада Фрыдрыха Мерца – цалкам спыніўся.

Зараз Міністэрства ўнутраных спраў Германіі абвясціла аб паскарэнні працэсу для тых, хто ўжо паспяхова прайшоў праверку. Сярод іх 85 чалавек, якія працавалі ў нямецкіх установах і больш за 400, якія змагаліся за правы жанчын і меншасцей.

У сваю чаргу, Германія адмовілася прыняць 600 чалавек, бо, як заявіла міністэрства, «гэта не ў інтарэсах краіны». Згаданыя асобы могуць яшчэ падаць апеляцыю ў нямецкія суды.

IAR/аз

Міжнародныя стабілізацыйныя сілы (МСС) будуць разгорнутыя ў Сектары Газа на пачатку наступнага года

10.12.2025 16:21
Прысутнасць міжнародных сіл у Сектары Газа з'яўляецца часткай мірнага плана прэзідэнта ЗША Дональда Трампа.