«У нас ёсць выразны выбар. Альбо грошы сёння, альбо кроў заўтра, і я кажу не толькі пра Украіну, я кажу пра Еўропу. Гэта трэба вырашаць нам, і толькі нам», – сказаў прэмʼер-міністр Польшчы перад пачаткам саміту ЕС у Бруселі.
На сустрэчы еўрапейскія лідараў павінны прыняць рашэнне аб фінансаванні Украіны. Пад увагу бярэцца прапанова аб рэпарацыйным крэдыце для Украіны, фінансаваным з замарожаных расійскіх актываў.
Сродкі захоўваюцца на рахунках у Бельгіі, якая адмаўляецца пагадзіцца на іх перавод, баючыся помсты Расіі.
Чакаецца, што саміт будзе працягвацца да моманту прыняцця рашэння аб фінансавай падтрымцы Украіны на наступныя два гады. Еўракамісія лічыць, што ЕС павінен выдзеліць уладам у Кіеве 90 мільярдаў еўра.
IAR/аз