Беларуская Служба

Абарончы бюджэт ЗША на 2026 год прадугледжвае падтрымку Украіны і прысутнасць амерыканскіх салдат у Еўропе 

19.12.2025 18:18
Закон замацоўвае мінімальны ўзровень прысутнасці Узброеных сіл ЗША ў Еўропе — не менш за 76 тысяч вайскоўцаў.
Амерыканскі КангрэсShutterstock/Andrea Izzotti

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў закон аб выдатках на абарону (NDAA) на 2026 фінансавы год у аб’ёме 901 млрд долараў. Дакумент прадугледжвае фінансаванне падтрымкі Украіны, краін Балтыі, а таксама ўводзіць істотныя абмежаванні на магчымы вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы.

Закон замацоўвае мінімальны ўзровень прысутнасці Узброеных сіл ЗША ў Еўропе — не менш за 76 тысяч вайскоўцаў. Скарачэнне ніжэй гэтага ўзроўню больш чым на 45 дзён будзе магчымым толькі пасля прадстаўлення Кангрэсу асобных справаздач кіраўніком Пентагона і камандаваннем Еўрапейскага камандавання ЗША (EUCOM) з абгрунтаваннем адпаведнасці такога кроку інтарэсам нацыянальнай бяспекі і пасля кансультацый з саюзнікамі па НАТА.

Паводле EUCOM, у Еўропе цяпер дыслакавана больш за 80 тысяч амерыканскіх вайскоўцаў, каля 10 тысяч з іх — у Польшчы. Закон таксама прадугледжвае 400 млн долараў на ваенную дапамогу Украіне і 175 млн — на ўмацаванне бяспекі краін Балтыі.

pap/эж

Прэзідэнт Украіны: Працяг украінска-амерыканскіх перамоваў адбудзецца ў пятніцу і суботу ў ЗША

18.12.2025 14:30
Уладзімір Зяленскі прыбыў у Брусель для ўдзелу ў саміце, на якім вырашаецца лёс фінансавай падтрымкі Украіны на бліжэйшыя два гады.