Беларуская Служба

Прэзідэнт Трамп падпісаў абаронны бюджэт ЗША на 2026 год

19.12.2025 14:57
У закон закладзена, сярод іншага, фінансаванне падтрымкі Украіны і краін Балтыі, а таксама абмежаванні на патэнцыйны вывад амерыканскіх войскаў з Еўропы, піша «Gazeta Prawna».
   .
Прэзідэнт ЗША Дональд Дж. Трамп дэманструе падпісаны выканаўчы ўказEPA/AARON SCHWARTZ / POOL Dostawca: PAP/EPA

Закон аб нацыянальным абаронным бюджэце (NDAA) дазволіць рэалізаваць палітыку «міру праз сілу», абараняць ад унутраных і знешніх пагроз і ўмацоўваць абаронна-прамысловай базы, адначасова спыняючы фінансаванне марнатраўных і радыкальных праграм, якія падрываюць баявы дух салдат, зазначыў прэзідэнт Дональд Трамп у заяве, апублікаванай на сайце Белага дома.

Законапраект быў напярэдадні прыняты Сенатам, а 11 снежня Палатай прадстаўнікоў. Закон прызначае на выдаткі на абарону 901 мільярд долараў — на 8 мільярдаў долараў больш, чым прасіў прэзідэнт. Ён уключае павышэнне заработнай платы салдатам на 4% і таксама змяшчае шматлікія дадатковыя палажэнні аб знешняй палітыцы.

Адным з яго элементаў з'яўляецца недапушчэнне скарачэння колькасці ўзброеных сіл ЗША ў Еўропе ніжэй за 76 000 салдат. У Еўропе ў цяперашні час размешчана больш за 80 000 амерыканскіх вайскоўцаў, прыкладна 10 000 з якіх знаходзяцца ў Польшчы.

Законапраект прадугледжвае выдзяленне 400 мільёнаў долараў на Ініцыятыву па садзейнічанні бяспецы Украіны (USAI), у рамках якой ЗША купляюць зброю для Украіны. Акрамя таго, 175 мільёнаў долараў будуць выдзелены на Балтыйскую ініцыятыву па бяспецы, якая накіраваная на ўмацаванне абароны краін Балтыі.

юл