У аўторак вечарам Дональд Трамп абвясціў, што ніводзін танкер не выйдзе з порту, які кантралююцца Нікаласам Мадура. Амерыканцы сабралі 15 000 вайскоўцаў і дзясятак караблёў вакол узбярэжжа Венесуэлы, у тым ліку авіяносец «Джэральд Форд».
Дадзены крок уяўляе сабой радыкальную эскалацыю ціску на Каракас. Гэта асабліва актуальна, улічваючы, што Трамп адначасова абвясціў рэжым Мадура міжнароднай тэрарыстычнай арганізацыяй. Гэта азначае, што любая краіна, якая будзе весці з ім бізнес, можа атырмаць крымінальныя абвінавачванні з боку Вашынгтона.
Нафта — гэта аснова спрэчкі паміж Трампам і Мадура. Венесуэла мае каласальныя запасы гэтага рэсурсу, і ўзяцце іх пад кантроль умацуе дамінуючае становішча Амерыкі на сусветным энергетычным рынку, піша выданне. Адначасова гэта дазволіць маргіналізаваць ролю Кітаю ў Лацінскай Амерыцы».
ЗША незадаволеныя нацыяналізацыяй без кампенсацыі актываў замежных нафтавых кампаній, якую правёў у 2007 годзе Уга Чавеса - папярэднік Мадура. У выніку амерыканцы страцілі велізарныя сумы. Толькі ConocoPhillips чакае ад венесуэльцаў кампенсацыі на суму амаль 9 мільярдаў долараў. Каракас дагэтуль не заплаціў ні цэнта.
На пачатку снежня Трамп абвясціў, што рыхтуе наземную інтэрвенцыю супраць Мадура. Рашэнне ўвесці марскую блакаду сведчыць аб тым, што пакуль ён абраў іншы метад звяржэння рэжыму: эканамічны калапс. У Венесуэле самая высокая інфляцыя ў свеце - быольш чым 500%. Галеча ўжо выгнала траціну насельніцтва Венесуэлы з краіны.
У нядаўна апублікаванай Стратэгіі нацыянальнай бяспекі адміністрацыя Трампа вызначае Лацінскую Амерыку як найважнейшы рэгіён свету для Злучаных Штатаў. Вашынгтон вяртаецца да дактрыны Манро, згодна з якой Злучаныя Штаты не могуць дазволіць ніякай іншай дзяржаве мець уплывы ў рэгіёне. Ціск на Мадура адпавядае гэтым прырытэтам, піша выданне.
юл