Беларуская Служба

Турыстам давядзецца плаціць збор у €2, каб падысці да рымскага фантана Трэві

20.12.2025 15:50
Фантан Трэві з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў Рыма, якую ў гэтым годзе наведалі каля дзевяці мільёнаў чалавек.
Fontanna Di Trevi w Rzymie
Fontanna Di Trevi w RzymieShutterstock / Igor Link

Турысты ў Рыме неўзабаве будуць абавязаны плаціць уваходны збор у памеры два еўра, калі яны захочуць убачыць знакаміты фантан Трэві зблізку. Такім чынам гарадскія ўлады спадзяюцца ў тым ліку знізіць «хаатычныя турыстычныя плыні», паведамляе ВВС.

Новае правіла набудзе моц з 1 лютага 2026 года.

Сабраныя сродкі будуць паступаць у гарадскі бюджэт для аплаты расходаў на ўтрыманне фантана і абслугоўванне там наведвальнікаў. Горад разлічвае атрымліваць 6,5 млн еўра ў год толькі ад платы за наведванне фантана.

Абвяшчаючы аб гэтым рашэнні ў пятніцу, мэр Рыма Раберта Гуальцьеры, як паведаміла агенцтва Reuters, сказаў, што «два еўра – гэта не так ужо шмат... і гэта прывядзе да менш хаатычных турыстычных плыняў».

Збор за наведванне фантана Трэві зʼяўляецца часткай новай тарыфнай сістэмы для некаторых музеяў і помнікаў у сталіцы Італіі.

Доступ да шэрагу абʼектаў, якія зараз спаганяюць плату за ўваход, стане бясплатным для жыхароў Рыма.

У той жа час турысты і асобы, якія не зʼяўляюцца рэзідэнтамі Італіі, павінны будуць плаціць за агляд фантана Трэві і яшчэ пяці славутасцяў, у тым ліку за ўваход у музей Напалеона.

Дзеці малодшай пяці гадоў, а таксама людзі з інваліднасцю і асоба, якая іх суправаджае, будуць вызвалены ад платы за агляд славутасцяў.

вх