Гэты крок, як лічыць палітычны аглядальнік BILD Філіп Пятоў, мае найвышэйшае сімвалічнае значэнне і служыць важным прэцэдэнтам.
Сірыйцаў не дэпартавалі на радзіму з пачатку грамадзянскай вайны ў іх краіне ў 2011–2012 гадах.
Размова ідзе пра сірыйскага грамадзяніна 1988 года нараджэння, які апошнім часам сядзеў у турме за цяжкае рабаванне, прычыненне цялесных пашкоджанняў і вымагальніцтва. Яго рэйс у Сірыю канваіравала паліцыя.
Міністр унутраных спраў Аляксандр Добрындт заявіў BILD:
«Злачынцы павінныя пакідаць нашую краіну. Мы выступаем за кантроль, паслядоўнасць, жорсткую лінію і нулявую цярпімасць да злачынцаў і асоб, якія ўяўляюць пагрозу».
Гэтая ж фармулёўка аб правядзенні дэпартацый у Афганістан і Сірыю «злачынцаў і асоб, якія ўяўляюць пагрозу», змяшчаецца ў кааліцыйным пагадненні ўрада.
Першыя дэпартацыі ў Афганістан Добрындт ужо правёў раней сёлета. Аднаўленне аналагічных рэйсаў у Сірыю стала магчымым, бо пасля падзення дыктатара Башара Асада каля года таму ў краіне кіруе Ахмед аль-Шараа – былы ісламісцкі тэрарыст дэманструе ўмеранасць і падтрымліваецца як Захадам, так і арабскімі дзяржавамі.
@BILD_Russian/вх