Беларуская Служба

Старшыня Еўракамісіі фон дэр Ляен, Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп сёння правядуць тэлефонную размову

27.12.2025 12:13
27 снежня старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен правядзе тэлефонную размову з Уладзімірам Зяленскім, Дональдам Трампам і еўрапейскімі лідарамі. Пра гэта паведаміў прадстаўнік Еўракамісіі агенцтву Reuters.
Старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр ЛяенEuropean Union, 2025

У нядзелю 28 снежня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі павінен сустрэцца з Дональдам Трампам у Фларыдзе. Чакаецца, што яны абмяркуюць тэрытарыяльныя пытанні, якія працягваюць блакіраваць прагрэс у мірных перамовах.

Напярэдадні нядзельнай сустрэчы ў Фларыдзе ўкраінскі бок заявіў, што гэтыя перамовы могуць стаць вырашальнымі, паколькі Вашынгтон актывізаваў свае намаганні па спыненні самага крывавага канфлікту ў Еўропе з часоў Другой сусветнай вайны.

«Многія пытанні могуць быць вырашаны да Новага года», — напісаў украінскі прэзідэнт у сацыяльных сетках. Украінцы хочуць, каб мірны план уключаў, сярод іншага, замарожванне ваенных дзеянняз па лініі фронту, захаванне 800-тысячнай арміі і гарантыі бяспекі, падобныя да артыкула 5 НАТА.

ПР/юл