Беларуская Служба

Эманюэль Макрон развітваецца з памерлай Брыжыт Бардо: «Легенда стагоддзя»

28.12.2025 16:28
Яна заўсёды была паслядоўнай у сваіх поглядах, казала тое, што думала.
    .
Фонд Брыжыт Бардо ў Парыжы. Фота: PAP/EPA/TERESA SUAREZ

«Мы аплакваем легенду стагоддзя» — такімі словамі прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон (Emmanuel Macron) развітваецца з актрысай Брыжыт Бардо. Адна з найвялікшых зорак кіно памерла ва ўзросце 91 года. На партале X Эманюэль Макрон напісаў: «Яе фільмы, яе голас, яе асляпляльны німб, яе ініцыялы BB, яе смутак, яе любоў да жывёл, яе твар... Брыжыт Бардо ўвасабляла жыццё, поўнае свабоды, французскага існавання і грацыі».

«Яна кінула кар'еру на піку славы і прысвяціла сябе барацьбе за правы жывёл», — кажа кінакрытык Дыяна Дамброўска (Diana Dąbrowska) пра Брыжыт Бардо. Дамброўска адзначыла, што Бардо ізалявалася ад свету СМІ, але не баялася выказвацца па важных для яе пытаннях.

— Яе словы часам выклікалі розныя непаразуменні. Яна ізалявалася ад свету, не клапацілася пра нейкую паліткарэктнасць. І таму некаторыя яе выказванні лічыліся несучаснымі, несумяшчальнымі з нашым светам. Але яна заўсёды была паслядоўнай у сваіх поглядах, казала тое, што думала, не «прылізвала» сваіх думак.

У 1973 годзе Брыжыт Бардо абвясціла аб завяршэнні акцёрскай кар’еры. Пасля гэтага яна прысвяціла сябе абароне правоў жывёл, заснаваўшы ў 1986 годзе Фонд Брыжыт Бардо. Яна стала адной з самых вядомых зоаабаронцаў Францыі, выкарыстоўваючы славу для прасоўвання правоў жывёл.

IAR/нг

Не стала славутай французскай актрысы, мадэлі і абаронцы жывёл Брыжыт Бардо

28.12.2025 11:40
Пасля зыходу з кіно яна вырашыла выкарыстаць сваю славу для прасоўвання правоў жывёл.