Беларуская Служба

Тыгр рэдкага віду загінуў з-за поліэтыленавага пакета, кінутага ў клетку ў заапарку ў Румыніі

30.12.2025 19:10
Малады самец белага тыгра ў заапарку горада Краёва на поўдні Румыніі загінуў з-за поліэтыленавага пакета, кінутага ў клетку жывёлы наведвальнікамі.
 ,  .
Белы тыгр, ілюстрацыйнае фота.Janusz Baczynski/Shutterstock.com

Спасылаючыся на расследаванне, мясцовыя СМІ паведамілі, што смерць рэдкага тыгра кіраўніцтва румынскага заапарка некалькі дзён хавала.

Штодзённая газета Gazeta de Sud высветліла, што малады тыгр прыбыў у заапарк горада Краёва ў маі гэтага года, і на той момант жывёла была ў добрым стане.

Ускрыццё паказала, што непасрэднай прычынай смерці стаў поліэтыленавы пакет, які затрымаўся ў страваводзе жывёлы.

Белы тыгр быў адной з самых вялікіх славутасцяў у заапарку. Гэты від сустракаецца ў прыродзе толькі ў бенгальскіх лясах, лічыцца адным з самых рэдкіх.

Румынскія СМІ сцвярджаюць, што гэта не адзіны выпадак: раней у гэтым заапарку загінуў алень, праглынуўшы пластыкавую ўпакоўку.

PAP/вх