Фінскія ўлады арыштавалі судна, верагодна, адказнае за пашкоджанне падводнага тэлекамунікацыйнага кабеля, які злучае Фінляндыю і Эстонію. Пра пашкоджанне сёння раніцай (31 снежня) паведаміў фінскі тэлекамунікацыйны аператар.
Фінская паліцыя вядзе справу ў кансультацыі з пракуратурай. Расследаванне тычыцца меркаванага пашкоджання маёмасці або спробы пашкоджання маёмасці і сур'ёзнага парушэння тэлекамунікацыйнай сувязі.
У сувязі з інцыдэнтам было распачатае міжнароднае супрацоўніцтва, у прыватнасці з эстонскімі ўладамі.
Пашкоджанне кабеля не выклікала істотных парушэнняў сувязі.
ІАR/аз