Беларуская Служба

40 чалавек загінулі на Новы Год у пажары бару ў Швейцарыі  

01.01.2026 12:04
Для эвакуацыі і аказання дапамогі пацярпелым былі задзейнічаныя не менш за дзесяць верталётаў і каля 40 машын хуткай дапамогі
Аўдыё

На гарналыжным курорце Кран-Мантана ў Швейцарыі ў навагоднюю ноч адбыўся маштабны пажар у бары, у выніку якога загінулі каля 40 чалавек, яшчэ прыкладна 100 атрымалі раненні. Пра гэта паведамілі мясцовыя праваахоўныя органы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, узгаранне магло ўзнікнуць з-за святочнай піратэхнікі, паведаміў кіраўнік паліцыі кантона Вале Фрэдэрык Жыслер: «Дакладная колькасць ахвяр пакуль удакладняецца, аднак гаворка ідзе пра дзясяткі загінулых і вялікую колькасць цяжкапараненых».

Для эвакуацыі і аказання дапамогі пацярпелым былі задзейнічаныя не менш за дзесяць верталётаў і каля 40 машын хуткай дапамогі. Аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі ў найбліжэйшай бальніцы кантона Вале перапоўнена.

 Прычыны трагедыі высвятляюцца.

iar/эж