Беларуская Служба

ФРГ умацоўвае Бундэсвер: мільярды еўра і новая сістэма службы

01.01.2026 15:16
Цяпер у Бундэсверы каля 182 тысяч вайскоўцаў і 50 тысяч рэзервістаў, тады як да 2035 года плануецца мець 260 тысяч салдат і 200 тысяч рэзерву.
 2026         108  ,    2029-    150 .
У 2026 годзе выдаткі на абарону ў ФРГ складуць каля 108 млрд еўра, а ўжо ў 2029-м — больш за 150 млрд. Michele Ursi / Shutterstock.com

ФРГ распачынае маштабную рэформу Бундэсвера, спалучаючы рэкордныя выдаткі на абарону з новай сістэмай вайсковай службы. З 1 студзеня ў краіне ўступілі ў сілу правілы, якія прадугледжваюць абавязковы вайсковы ўлік для ўсіх маладых мужчын і магчымасць частковага прызыву праз латарэю, калі не хопіць добраахвотнікаў.

Паводле экспертаў, гэта спроба вырашыць востры кадравы дэфіцыт: цяпер у Бундэсверы каля 182 тысяч вайскоўцаў і 50 тысяч рэзервістаў, тады як да 2035 года плануецца мець 260 тысяч салдат і 200 тысяч рэзерву. Аднак цікавасць моладзі застаецца нізкай — службу ў войску разглядае толькі каля 16% маладых немцаў.

Паралельна Берлін рэзка павялічвае фінансаванне арміі. У 2026 годзе выдаткі на абарону складуць каля 108 млрд еўра, а ўжо ў 2029-м — больш за 150 млрд. Грошы ідуць на мадэрнізацыю тэхнікі, закупку танкаў, самалётаў F-35, развіццё флоту, дронаў і касмічных сістэм. Улады прызнаюць: гэта адказ на гады занядбання і новую сітуацыю бяспекі ў Еўропе.

pap/эж