Беларуская Служба

З Новага года замежнікі павінны ведаць літоўскую мову на базавым узроўні

02.01.2026 17:06
Гэтае патрабаванне ў першую чаргу тычыцца тых, хто працуе ў сферы паслуг і мае непасрэдны кантакт з кліентамі. 
Панарама Вільніpixabay.com

Замежнікі, якія працуюць у Літве, павінны дэманстраваць сваё веданне літоўскай мовы, пачынаючы з Новага года. Гэтае патрабаванне ў першую чаргу тычыцца тых, хто працуе ў сферы паслуг і мае непасрэдны кантакт з кліентамі. Патрабуецца веданне дзяржаўнай мовы як мінімум на ўзроўні А1.

Узровень А1 азначае, што замежнікі, у тым ліку кур'еры і работнікі сферы паслуг, павінны ведаць асноўныя фразы, умець прадставіцца і запоўніць простую форму. Пасля двух гадоў пражывання ў Літве яны павінны будуць здаць экзамен на ўзроўні А2.
Новыя правілы таксама распаўсюджваюцца на сезонных работнікаў, якія аказваюць паслугі. Ад патрабавання валодання літоўскай мовай вызваляюцца толькі грамадзяне краін, якія знаходзяцца пад часовай абаронай. У цяперашні час гэта ў першую чаргу тычыцца бежанцаў з Украіны.

Дзяржаўная моўная інспекцыя будзе кантраляваць выкананне правілаў. Нягледзячы на тое, што новыя правілы ўжо дзейнічаюць, першыя моўныя экзамены будуць праводзіцца толькі ў сярэдзіне студзеня. Прадстаўнікі курʼерскіх і транспартных кампаній падкрэсліваюць, што яны дапамагаюць замежнікам вывучаць мову і супрацоўнічаюць з моўнымі школамі. Гандлёвыя сеткі адзначаюць, што большасць іх замежных супрацоўнікаў – украінцы, на якіх новыя патрабаванні не распаўсюджваюцца, а для астатніх супрацоўнікаў арганізуецца навучанне.

Паводле звестак Дэпартамента міграцыі Літвы, на пачатак мінулага года ў Літве мелі від на жыхарства больш за 200 тысяч замежнікаў, амаль 80 тысяч з якіх былі грамадзянамі Украіны.

ав