Дональд Трамп апублікаваў фота Нікаласа Мадура на борце авіяносца USS Iwo Jima пасля яго затрымання амерыканскім спецназам. Экс-кіраўніка Венесуэлы даставяць на вайсковую базу ў Гуантанама на Кубе, а пазней – у Нью-Ёрк. Захоп Мадура правяло армейскае падраздзяленне спецыяльных аперацый «Дэльта».
Генеральны пракурор ЗША Пам Бондзі паведаміла, што Нікалас Мадура і яго жонка Сілія Флорэс паўстануць перад амерыканскім судом за наркатэрарызм і незаконны абарот зброі.
63‑гадовы Нікалас Мадура ўзначальваў Венесуэлу з 2013 года. Захад не прызнаваў вынікі выбараў, згодна з якімі ён пераабіраўся на новыя тэрміны.
вс