Беларуская Служба

«У Венесуэле ёсць толькі адзін прэзідэнт – і яго завуць Нікалас Мадура» - віцэ-прэзідэнт Венесуэлы, пра якую Трамп казаў, што яна супрацоўнічае з ЗША

04.01.2026 09:43
Дэлсі Радрыгес запэўніла грамадзян, што ўрад застаецца верным сваім абавязкам і гатовы абараняць краіну.
-
Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес PAP/EPA/RAYNER PENA R

Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы Дэлсі Радрыгес заявіла ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання, што ў краіне функцыянуе нацыянальны ўрад, а Нікалас Мадура застаецца яго адзіным законным прэзідэнтам, паведаміла BBC.

«У Венесуэле ёсць толькі адзін прэзідэнт – і яго завуць Нікалас Мадура», – падкрэсліла Радрыгес.

Яна таксама выступіла з асуджэннем ваеннай агрэсіі ЗША супраць Венесуэлы і паведаміла аб невядомым месцазнаходжанні Мадура і першай лэдзі Сіліі Флорэс. У звароце яна заклікала да вызвалення прэзідэнта і яго жонкі.

«Мы патрабуем неадкладнага вызвалення прэзідэнта Нікаласа Мадура і яго жонкі Сіліі Флорэс», – заявіла Радрыгес.

Па словах віцэ-прэзідэнта, рада абароны краіны пачала дзейнічаць для забеспячэння абароны Венесуэлы. Радрыгес запэўніла грамадзян, што ўрад застаецца верным сваім абавязкам і гатовы абараняць краіну. Яна таксама заклікала насельніцтва да спакою і аб'яднання.

Гэтыя сцвярджэнні пярэчаць заявам прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, які намякаў, што Радрыгес нібыта прыняла прысягу як прэзідэнт і выказала гатоўнасць супрацоўнічаць са Злучанымі Штатамі.

Нагадаем, у ноч на 3 студзеня ЗША нанеслі ўдары па сталіцы Венесуэлы Каракасу. У горадзе раздаваліся выбухі. Пазней Трамп заявіў, што ЗША паспяхова правялі маштабную аперацыю супраць Венесуэлы, а прэзідэнт Мадура разам са сваёй жонкай быў захоплены і вывезены з краіны.

вс

Расія выкарыстае інтэрвенцыю ЗША ў Венесуэле ў прапагандысцкіх мэтах у вайне з Украінай – польскі палітолаг

03.01.2026 17:07
МЗС Расіі заявіла, што дзеянні ЗША ўяўляюць сабой акт узброенай агрэсіі супраць суверэннай дзяржавы.

Трамп апублікаваў фота Мадура на борце авіяносца пасля затрымання

03.01.2026 18:58
Экс-кіраўніка Венесуэлы даставяць на вайсковую базу ў Гуантанама на Кубе, а пазней – у Нью-Ёрк.